Апазіцыя дзвюма калонамі рухаецца да ўрочышча Курапаты

Адначасова два шэсця накіравалася да ўрочышча Курапаты. Першай сфармаваная калона Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Яе рух пачаўся ад бульвара Талбухіна, удзельнікі шэсця прайшлі ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Каліноўскага. Яны нясуць у руках бел-чырвона-белыя сцягі і скандуюць "Жыве Беларусь!", таксама яны выканалі песню "Магутны Божа".

Як паведамляе "Інтэрфакс-Захад", удзельнікі шэсця рухаюцца па тратуары і не парушаюць грамадскі парадак. Другая калона, сфармаваная на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска, рухаецца ўслед за першай. Гэтае шэсце ўзначальваюць лідэры партыі БНФ. Супрацоўнікаў міліцыі побач з шэсцем не назіраецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі