Вы тут

Анлайн-канцэрт: BAREZNBURGER KAPELYE жыўцом на Еўрарадыё

"Музычная археалогія літвацкіх штэтлаў"

19 чэрвеня на Еўрарадыё незвычайны анлайн-канцэрт. У нашай студыі зайграе BAREZNBURGER KAPELYE — квартэт, які выконвае традыцыйную габрэйскую музыку беларускіх вёсак і мястэчак. Мы перанясёмся на сто гадоў назад, акунёмся ў чароўны сусвет мясцін "за рысай аселасці" і пачуем мелодыі, запісаныя ад тутэйшых габрэйскіх музыкаў. Разабрацца ў "Музычнай археалогіі літвацкіх штэтлаў" дапамагае Сяргей Доўгушаў!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.