Аніматара ў касцюме ліса, затрыманага ў Брэсце, будуць судзіць (відэа)

Аніматара ў касцюме ліса, затрыманага ў Брэсце, будуць судзіць (відэа)

Канстанціна Астапука, затрыманага ў Брэсце ў касцюме ліса 11 лістапада, змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Верагодна, сёння пройдзе суд над ім, піша праваабарончы сайт "Вясна"

Як паведамляла Еўрарадыё, затрыманне адбылося пасля традыцыйнай акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Брэстаўчане ладзяць такія акцыі па нядзелях пад выглядам кармлення галубоў на цэнтральнай плошчы горада. 

На акцыю 11 лістапада сабралося каля 130 чалавек. Мясцовы актывіст Канстацін Астапук прыйшоў у касцюме ліса і прынёс з сабой паветраныя балонікі, якія раздаваў дзецям. Калі мужчына сыходзіў з плошчы, яго затрымалі супрацоўнікі АМАП і даставілі ў Ленінскі РУУС. Там на актывіста склалі адміністрацыйны пратакол і адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі