Андрэя Клімава пратрымаюць пад вартай яшчэ тры месяцы

Тэрмін утрымання пад вартай палітыка, дэпутата Вярхоўнага Савета 13-га склікання Андрэя Клімава працягнуты яшчэ на тры месяцы.
Пра гэта паведаміў яго паплечнік Цімафей Дранчук. Паводле яго слоў, аб працягу тэрміну Клімаў паведаміў у лістах дадому. Таксама палітык напісаў аб тым, што 21 траўня ў мінскім следчым ізалятары № 1 у яго здарыўся сардэчны прыступ і ён быў шпіталізаваны ў Рэспубліканскую турэмную лчкарню на вуліцы Кальварыйскай.

Нагадаем, Андрэй Клімаў быў арыштаваны 3 красавіка ў пракуратуры горада Мінска. Яму прад'яўлена абвінавачанне ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу з выкарыстаннем СМІ.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі