Вы тут

Анастасія Сарокіна пакінула пасаду кіраўніцы Беларускай федэрацыі шахмат

Анастасія Сарокіна / twitter.com/FIDE_chess

Анастасія Сарокіна пакінула пасаду кіраўніцы Беларускай федэрацыі шахмат. Яна сцвярджае, што прыняла рашэнне сама, і што плануе вучыцца ў магістратуры ў адным з еўрапейскіх універсітэтаў. "Мой выбар цяпер — гэта мая сям'я і мае блізкія людзі",піша Сарокіна ў сваім лісце.

Анастасія Сарокіна была адной з падпісантак ліста спартсменаў супраць гвалту сілавікоў і за новыя выбары ў Беларусі. Акрамя кіраўніцтва беларускай федэрацыі, яна таксама з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам міжнароднай федэрацыі — FIDE.

"Я абсалютна ўпэўненая, што мае досвед і новыя веды яшчэ абавязкова спатрэбяцца маёй краіне, — працягвае Анастасія Сарокіна. — Маёй любімай Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.