Вадзім Іосуб: Два рублі за долар для беларусаў — не псіхалагічны парог

Вадзім Іосуб: Два рублі за долар для беларусаў — не псіхалагічны парог

У Беларусі на таргах 3 лістапада долар абнавіў свой гадавы максімум. Да адзнакі ў два рублі амерыканскай валюце засталося менш за дзве капейкі. Але ці з'яўляецца для беларусаў лічба ў два рублі чымсьці значным?

Старшы аналітык кампаніі "Альпары" Вадзім Іосуб распавёў Еўрарадыё, што ён упэўнены ў адсутнасці ў беларусаў "псіхалагічнага парога", звязанага з гэтай лічбай.

"Усе гэтыя псіхалагічныя парогі маюць месца на буйных ліквідных рынках, дзе маса трэйдараў і фондаў, усе глядзяць на лічбы, любяць магію лічбаў. У нас валютны рынак вельмі сціплы, таргі на біржы па адной валюце ў дзень рэдка перавышаюць 10 мільёнаў долараў, — тлумачыць Іосуб. — Пры такой сітуацыі які-небудзь пакупнік або прадавец, набыўшы ці прадаўшы валюты на некалькі мільёнаў, можа лёгка сцягнуць рынак у той ці іншы бок. Таму ў гэтыя псіхалагічныя бар'еры на беларускім рынку я не вельмі веру".

Эксперт лічыць, што ніякіх рэзкіх зменаў у настроях людзей чакаць не варта, нават калі курс долара пяройдзе мяжу ў два рублі:  

"Рынкі не растуць аўтаматычна. Для таго, каб курс валюты рос, трэба, каб было многа яе пакупнікоў. А насельніцтва ў нас па-ранейшаму валюту прадае, і ў бліжэйшы час, я думаю, гэта працягнецца. Калі мы пераадолеем адзнаку ў два рублі, дык ніякага ўзлёту чакаць не варта. Калі пасля гэтай адзнакі долар працягне расці, дык гэта будзе павольна і сумна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі