Амерыканка схуднела на 270 кілаграмаў

TLC
TLC

Жыхарка амерыканскага штата Тэнэсі Міла Кларк, якая важыла 340 кілаграмаў, змагла схуднець амаль у пяць разоў. Жанчына пакутавала на атлусценне з дзяцінства, пасля нараджэння першага дзіцяці яе вага дасягнула 220 кілаграмаў і працягвала павялічвацца. Апошнія два гады перад схудненнем яна была прыкаваная да ложка, паведамляе Lenta.ru.

Дапамагчы Міле Кларк тры гады таму пагадзіўся спецыяліст па барыятрычнай хірургіі Юнан Ноўзарадан. Спачатку яна сама скінула 45 кілаграмаў, потым ёй выдалілі з нагі лімфедэму вагой каля 20 кг, а потым была праведзеная барыятрычная аперацыя, выдаленне лішкаў скуры і пратэзаванне каленных суставаў. У выніку лячэння вага жанчыны зменшылася да 70 кілаграмаў.

Американка похудела на 270 килограммов

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі