Амерыканцы распрадаюць маёмасць сваёй амбасады
Як паведамляе сайт "Беларускі партызан", амбасада ЗША ў Мінску зладзіла аўкцыён. Дыпламатычная місія прадавала сваю рухомую маёмасць. На гандаль выстаўляліся розныя побытавыя рэчы — кававаркі, абагравальнікі, мэбля і г.д. Аўкцыён адбываўся па досыць незвычайнам для беларусаў сцэнары — закрытага аўкцыёну. Кожнаму ахвотнаму набыць тую або іншую рэч прапаноўвалася напісаць, за які кошт ён гатовы яе набыць. Людзі папросту губляліся, бо першапачаткова не называўся нават арыентоўны кошт прадаванай маёмасці. Пераможцам аб'яўляўся той, хто напісаў вялікую суму.
Распродаж маёмасці, па версіі "Беларускага партызана", можа тлумачыцца дзвюма прычынамі. Альбо амерыканцы вырашылі скарыстацца вымушанай паўзай у працы і зрабіць грунтоўны рамонт у сваім пасольстве, альбо яны не вераць у хуткае вяртанне сваіх дыпламатаў на працоўныя месцы. У кожным разе, гэта можа азначаць, што ў Вашынгтоне не збіраюцца ісці на саступкі беларускаму рэжыму і не разлічваюць на хуткае наладжванне адносін з афіцыйным Мінскам.