Амбасадарка ЗША пракаментавала стварэнне беларускага ўраду ў выгнанні

Амбасадарка ЗША пракаментавала стварэнне беларускага ўраду ў выгнанні

Злучаныя Штаты працягнуць вельмі шчыльна працаваць з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў. Пра гэта амбасадарка ЗША Джулі Фішэр заявіла, адказваючы на пытанне, ці падтрымае яе краіна стварэнне беларускага ўрада ў выгнанні.

"Мы працавалі вельмі шчыльна з нашымі партнёрамі ў Еўропе. Мы аказвалі падтрымку Святлане Ціханоўскай як лідару дэмакратычных сіл, і мы будзем працягваць гэта рабіць. Самае вышэйшае кіраўніцтва ЗША гутарыла з ёй. Хачу таксама сказаць, што такую ж падтрымку яна атрымлівала ў сталіцах Еўропы, так так прызнаецца, што выбары былі сфальсіфікаваныя.

Пытанне, як дэмакратычныя сілы будуць разам працаваць, як яны выкарыстаюць гэты момант у Беларусі, як выкарыстаюць супрацьваенны рух у Беларусі", — адзначыла амерыканская дыпламатка.

Пра стварэнне беларускага ўрада ў выгнанні два месяцы таму заявіла Святлана Ціханоўская. Кіраўнік НАУ Павел Латушка кажа, што цяпер ідуць кансультацыі з Офісам Ціханоўскай па гэтай тэме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі