Амбасада Расіі ў Беларусі намякнула кіраўніку літоўскага МЗС на маленькі член

Посольство России в Беларуси намекнуло главе литовского МИД на маленький член

Амбасада Расіі ў Беларусі намякнула кіраўніку літоўскага МЗС на маленькі член. Афіцыйны твітар-акаўнт дыпламатычнага прадстаўніцтва рэтвітнуў пост Габрыэлюса Ландсбергіса пра тое, што Літва ў знак салідарнасці з Чэхіяй вышле з краіны двох расійскіх дыпламатаў, з хэштэгам #SmallDickEnergy (энергія маленькага члена).

Посольство России в Беларуси намекнуло главе литовского МИД на маленький член
Той самы твіт амбасады Расіі пра маленькі член

Твіт сабраў сотні рэакцый. У асноўным, грамадзяне Расіі просяць пад ім прабачэння за дзеянні свайго дыппрадстаўніцтва:

— Дарагія грамадзяне іншых краін! Выбачайце нас, калі ласка, у нас гопнікі захапілі ўладу.
— Далучаюся да прабачэнняў. Мы кожны раз прыбіраем за імі ў пад'ездзе, а яны гадзяць і гадзяць.

Прыкладна праз 13 гадзінаў пасля публікацыі хамскі твіт быў выдалены. Габрыэлюс Ландсбергіс не паспеў адрэагаваць на "дыпламатыю ніжэй пояса" ад расійскіх калег.

Да пачатку 2021 года адносіны з Прагай у Масквы і так былі не самымі лепшымі. Але ў асноўным спрэчкі круціліся вакол зносу савецкіх помнікаў.

17 красавіка 2021 года Прага пайшла на адкрыты канфлікт. Як заявілі ў Чэхіі, супрацоўнікі расійскай вайсковай выведкі датычныя да выбухаў на складах боепрыпасаў у Врбеціцы, якія адбыліся ў 2014 годзе. Прычым абвінавачваюцца ў гэтым не проста нейкія супрацоўнікі ГРУ, а тыя самыя Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў, якіх называюць датычнымі да атручвання "Навічком" Сяргея і Юліі Скрыпаляў.

Канфлікт працягнуўся ўзаемнай высылкай дзясяткаў дыпламатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі