АМАП затрымаў кіраўніцтва мінскага стрыптыз-клуба
![АМАП затрымаў кіраўніцтва мінскага стрыптыз-клуба](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/stryptyz-0102.jpg.webp?itok=QCbWgTxI)
31 студзеня мінскія міліцыянты разам з байцамі АМАП затрымалі трох работніц сталічнага стрыптыз-клуба, паведамляе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама.
Праваахоўнікі затрымалі 46-гадовую дырэктарку і дзвюх адміністратарак — 37 і 32 гадоў. Па звестках міліцыі, яны некалькі гадоў яны прадастаўлялі кліентам клуба (пераважна замежным) чатырох танцорак для платных інтымных паслуг.
Як паведаміла крыніца Еўрарадыё, гаворка ідзе пра стрыптыз-бар "Тэхас".
Матэрыялы перададзеныя ў Следчы камітэт для кваліфікацыі дзеянняў кожнай з фігурантак справы.