Аляксей Кудрын сумняецца ў мэтазгоднасці адзінай валюты з Беларуссю

Міністр фінансаў Расіі прапанаваў прааналізаваць мэтазгоднасць пераходу на адзіную валюту з Беларуссю, паведамляе РІА Навіны.

Гаворачы з журналістамі 6 чэрвеня падчас Санкт-Пецярбургскага эканамічнага форуму, Кудрын заявіў: "З пазіцыі Мінфіна варта сур'ёзна зірнуць на мэтазгоднасць пераходу на адзіную валюту з Рэспублікай Беларусь у сувязі з нявызначанасцю дзеянняў беларускага ўраду".
Пры гэтым кіраўнік Мінфіна адзначыў, што да апошняга часу пытанне аб пераходзе на адзіную валюту заставалася на парадку дня.

Кудрын таксама лічыць, што адмова Лукашэнкі ад прапановы Расіі перайсці на адзіную валюту ў свой час была памылкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі