Аляксандра Сасновіч — у 1/4 фіналу турніру ў Маскве

Аляксандра Сасновіч — у 1/4 фіналу турніру ў Маскве

Аляксандра Сасновіч — у 1/4 фіналу тэніснага турніру WTA ў Маскве ("Moscow River Cup", прызавы фонд — 750 тысяч долараў). 26 ліпеня ў 1/8 фіналу (другім раўндзе) беларуска абыграла расіянку Яўгенію Родзіну ў двух сэтах — 7:5, 6:2. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 40 хвілін. Сасновіч больш рэйтынгавая — 42-е месца, у Родзінай — 84-е.

У чвэрцьфінале Аляксандру Сасновіч чакае сустрэча з пераможцай матчу Анастасіі Севаставай з Латвіі (20-й ракеткі свету) і Ірыны Марыі Барэ з Румыніі (140).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі