Аляксандра Сасновіч прайшла ў другі раунд турніру ў Індыян-Уэлсе
![Аляксандра Сасновіч прайшла ў другі раунд турніру ў Індыян-Уэлсе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sasnovic_2.jpg.webp?itok=VnXyy583)
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі раунд турніру катэгорыі “Прэм’ер” у амерыканскім Індыян-Уэлсе. У першым матчы яна адолела польку Магду Лінет — 5:7, 7:6 (7:2),7:6 (7:4). Гульня атрымалася напружанай і доўжылася ажно тры гадзіны.
Раней у 1/32 фіналу выйшла беларуска Арына Сабаленка, якая перамагла амерыканку Варвару Лепчанка.
Яшчэ адна беларуска, экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка згуляе з брытанкай Хізэр Уотсан.