Аляксандра Сасновіч пакідае Australian Open

Аляксандра Сасновіч пакідае Australian Open

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, якая цяпер займае 56-е месца ў сусветным рэйтынгу, пакідае адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. 20 студзеня ў матчы 1/16 фіналу яна прайграла 8-й ракетцы свету, прадстаўніцы Францыі Каралін Гарсіе — 3:6, 7:5, 2:6.

У першым туры Сасновіч перамагла амерыканку Крысціну Макхэйл (73) — 6:3, 6:2, а затым у другім туры была мацнейшай за харватку Мір’яну Лучыч-Бароні (30) — 6:3, 6:1.

Australian Open — гэта першы ў сезоне турнір серыі Вялікага шлему. Яго прызавы фонд складае 55 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі