Вы тут

Аляксандра Івуліна пакінулі за кратамі да 12 ліпеня

Аляксандр Івулін / TUT.by

Аляксандра Івуліна пакінулі за кратамі да 12 ліпеня. У наступны панядзелак журналісту і футбалісту ці выставяць абвінавачванне, ці вызваляць.

Журналіст "Трыбуны" і футбаліст "Крумкачоў" адбываў 30 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за БЧБ-сцяг у акне (ён сваёй віны не прызнаў, заявіў, што калі прыйшла міліцыя, сцягу не было). У канцы мінулага тыдня на волю ён не выйшаў. Стала вядома, што Івулін ужо падазраваны па крымінальным артыкуле — "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх" (арт. 342 КК). 5 ліпеня праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.