Аляксандр Лукашэнка збіраў кіраўнікоў сілавых структур

У аўторак, 23 жніўня, Аляксандр Лукашэнка збіраў кіраўнікоў сілавых структур, кіраўнікоў дзяржсакратарыята Савета бяспекі і Адміністрацыі прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы заслухаў пашыраны даклад пра крымінагенную сітуацыю ў нашай краіне, а таксама пра працу органаў пракуратуры. Яго агучыў генеральны пракурор Аляксандр Канюк, інфармуе БЕЛТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што пашыраны фармат мерапрыемства звязаны з глыбокай рэформай у праваахоўнай сістэме. Яго цікавіла, наколькі пракуратура "у новых умовах пасля рэфармавання і структурных пераўтварэнняў эфектыўна функцыянуе". Ён станоўча ацаніў яе дзейнасць, адзначыўшы толькі асобныя недахопы, якія неабходна выправіць.

Што да крымінагеннай сітуацыі, то на нарадзе было адзначана: яна за мінулы год не змянілася. Канюк гаварыў пра тое, што зменшылася колькасць забойстваў. А за 5 апошніх гадоў фіксуецца тэндэнцыя скарачэння злачыннасці.

Сёння Лукашэнка абмеркаваў сітуацыю ў эканоміцы і на валютным рынку