Лукашэнка абмеркаваў сітуацыі ў эканоміцы і на валютным рынку

Лукашэнка абмеркаваў сітуацыі ў эканоміцы і на валютным рынку

У аўторак, 23 жніўня, Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў сітуацыю ў эканоміцы і на валютным рынку краіны. Кіраўнік дзяржавы сустракаўся з кіраўніцтвам урада і Нацыянальнага банка, інфармуе БЕЛТА.

Адзначаецца, што Лукашэнку праінфармавалі аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за студзень-ліпень 2016 года, распавялі пра сітуацыю на валютным рынку. Таксама гаворка ішла пра супрацоўніцтва Беларусі з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі "па канкрэтных пытаннях". Напрыклад, сумесна з Сусветным банкам рэалізуецца праект па рэканструкцыі аўтадарогі Мінск — Гродна.

Кіраўнік дзяржавы сказаў на сустрэчы, што на сённяшні дзень падобнае супрацоўніцтва для Беларусі вельмі важнае і трэба ўсё рабіць, каб яно не спынялася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі