Вы тут

Аляксандр Лукашэнка правядзе нараду па COVID-19 у аўторак

Нарада ў Палацы Незалежнасці пройдзе ў тым ліку па відэасувязі / planetabelarus.by​

Нарада па сітуацыі з COVID-19 у Беларусі пройдзе ў Палацы Незалежнасці ў аўторак, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

На нарадзе будуць прысутнічаць кіраўнікі Міністэрства аховы здароўя, упаўнаважаныя па рэгіёнах, спецыялісты і эксперты-медыкі. 

Удзельнікі нарады плануюць дэтальна разгледзець становішча ў кожнай вобласці краіны. Губернатары зробяць даклады ў рэжыме відэасувязі. 

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра спыненне аказання планавай меддапамогі ў "амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя". Адпаведны загад падпісаны для таго, каб удасканаліць аказанне меддапамогі пацыентам з каранавірусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.