Аляксандр Лукашэнка наведае з афіцыйным візітам Туркменію

З афіцыйным візітам наведае Туркменію Аляксандр Лукашэнка. Ён запланаваны на 17-19 чэрвеня.
У Ашхабадзе 12 чэрвеня адбылося пасяджэнне Кабінета міністраў, падчас якога абмяркоўвалася падрыхтоўка да прыезду кіраўніка Беларусі.

Заслухаўшы справаздачу міністра замежных спраў Рашыда Мярэдава, прэзідэнт Туркменіі Гурбангулы Бердымухамедаў адзначыў, што "супрацоўніцтва паміж двума краінамі мае ўнушальны патэнцыял і шырокія перспектывы для яго паўнамаштабнай рэалізацыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі