Аляксандр Лукашэнка дазволіў рэкламу алкаголю на сайтах вытворцаў

У Беларусі ўказам Аляксандра Лукашэнкі дазволеная рэклама алкагольных напояў на сайтах вытворцаў. Мэтай называецца нарошчванне экспартных паставак алкагольнай прадукцыі. Як паведамляе БелаПАН, дэкрэт прыводзіць заканадаўства краіны ў адпаведнасць з міжнароднымі забавязаннямі, пашырае правы таваравытворцаў у рэкламе сваёй прадукцыі пры пастаўках на экспарт. Разам з тым захоўваецца належны дзяржаўны кантроль за вытворчасцю і абарачэннем спіртазмяшчальнай прадукцыі.

Дэкрэт уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання, з'яўляецца часовым і падаецца на разгляд Нацыянальнага сходу Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі