Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад выступлення па радыё
![Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад выступлення па радыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/9155731510ria715.jpg.webp?itok=XQRswXRz)
Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад выступлення ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Яно было запланаванае на раніцу 23 верасня, аднак у прызначаны час працягвалася інфармацыйная праграма. Яшчэ адно выступленне Лукашэнкі па радыё запланаванае на раніцу 30 верасня. Раней кіраўнік дзяржавы адмовіўся ад тэлеэфіру. Можна меркаваць, што і сёння ўвечары на тэлеканале "Беларусь 1" яго выступлення не будзе.
Радыёэфірам 23 верасня скарыстаўся кандыдат у прэзідэнты Сяргей Гайдукевіч. На 25 верасня запланаваныя выступы ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё кандыдатаў у прэзідэнты Таццяны Караткевіч і Мікалая Улаховіча.
Фота: ria.ru
![Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад выступлення па радыё](/sites/default/files/paragraphs/image/tabl02_4.jpg)