Пачаліся радыёвыступы кандыдатаў у прэзідэнты (фота)
![Пачаліся радыёвыступы кандыдатаў у прэзідэнты (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hajdukievicz-2309.jpg.webp?itok=WHebIHcI)
23 верасня на першым канале беларускага радыё пачаліся выступы кандыдатаў у прэзідэнты. Як і на тэлевізіі, кандыдаты маюць два выступы па 30 хвілінаў.
Згодна з лёсаваннем першым сваю прамову агучыў Сяргей Гайдукевіч. Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі амаль паўтарыў свой першы выступ па тэлебачанні, які прагучаў 15 верасня.
Гайдукевіч заявіў, што ў Беларусі наспелі рэформы. Ён заявіў, што адкрыты да дыялогу з уладай і ніколі не пакліча "на плошчу тварыць рэвалюцыі". На думку кандыдата, пагроза незалежнасці Беларусі можа зыходзіць толькі знутры, адзначае БелаПАН. Таксама палітык выступіў за парламенцкія выбары па змяшанай прапарцыйна-мажарытарнай выбарчай сістэме.
Як і зварот па тэлевізары, свой радыёвыступ Гайдукевіч завяршыў лозунгам "Жыве Беларусь!".
![Пачаліся радыёвыступы кандыдатаў у прэзідэнты (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/tabl02_6.jpg)