Аляксандр Кот прызначаны рэжысёрам "Брэсцкай крэпасці"

Кампанія "Цэнтрал Партнёршып" і студыя "Беларусьфільм" вызначыліся з кандыдатурай рэжысёра сумеснага кінапраекта, прысвечанага подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Як паведамляецца на сайце кампаніі, ім стане Аляксандр Кот, які таксама з'яўляецца адным з суаўтараў сцэнара будучай карціны.

Сюжэт фільма сфакусуецца на ветэране вайны Адзінцове, які ўдзельнічаў у абароне цытадэлі і які ўспамінае падзеі тых дзён, калі ён, "малады і закаханы ў старэйшую дачку сям'і Варашылаўскіх стралкоў Веру, апынуўся ў самым цэнтры крывавых падзей гісторыі".

Здымкі стартуюць у сярэдзіне 2009-га, а прэм'ера фільма прызначаная на травень 2010. Бюджэт карціны складзе 225 мільёнаў рублёў.

Нагадаем, што выпускнік ВДІКа Аляксандр Кот зняў паўнаметражны фільм "Ехалі два шафёры", а таксама шматсерыйны тэлефільм паводле рамана Валянціна Пікуля "Канвой PQ-17".

Фота: "Фильм.Ру"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі