Аляксандр Глеб: "У мяне траўма, і я стаміўся"

Дагэтуль невядома, ці прыедуць на матч з балгарамі, які адбудзецца ў Мінску 2 чэрвеня, лідэры беларускай зборнай па футболе Аляксандр Глеб і Віталь Кутузаў. Абодва яны маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем. З-за траўмы правай нагі беларускі легіянер італьянскай “Пармы” Віталь Кутузаў не трэніруецца ўжо больш за два тыдні, але спадзяецца патрапіць на матч з балгарамі.

Другі легіянер Аляксандр Глеб, які ўжо закончыў сезон у Англіі, дзе ён выступае за “Арсенал”, цяпер знаходзіцца на лячэнні ў Штутгарце. У футбаліста праблемы з левым каленам, дзе лекары, па словах Глеба, выявілі вадкасць. У далейшых планах Аляксандра тыднёвы адпачынак на Канарах, а затым падрыхтоўка да матчаў з балгарамі.

Аднак усё гэта залежыць ад вердыкту лекараў, які будзе вядомы праз некалькі дзён. Збор беларускай каманды прызначаны ў Мінску на 28 траўня. Рыхтавацца да гульні са зборнай Балгарыі нашы футбалісты будуць на базе мінскага “Дынама” ў Стайках. На паўторны матч у Сафіі беларуская каманда вылеціць 5 чэрвеня.

Па матэрыялах газеты “Прэсбол