Аляксандр Фядута за кратамі будзе спяваць песні Акуджавы

Марына Фядута ў панядзелак атрымала яшчэ два лісты ад мужа, які ўжо больш за тры месяцы знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яны датаваныя 14-м і 16-м сакавіка.

“У апошніх лістах ён піша пра тое, што з панядзелка будзе чытаць Цвятаеву, што яму ўжо набылі Акуджаву, – распавядае Марына. – А тады яшчэ праз дзень ён будзе спяваць песні Акуджавы. У дзесяць гадзінаў вечара чытаем разам вершы па кнігах. Бо ў нас дома, натуральна, усё гэта ёсць, а яму там купляюць. У яго ж ілюзій ніякіх няма, што яго будуць выпускаць. Ён намагаецца бадзёрыцца ў лістах”.

З матэрыяламі справы, па словах жонкі Аляксандра Фядуты, ён яшчэ не знаёміўся. Допытаў не было ужо больш за тыдзень, хаця звычайна яны праводзіліся штотыднёва.

“Пытаўся пра выдавецкія справы, пра кнігі, пра альманах, – працягвае Марына. – Мы альманах рыхтуем, а ён жа рэдактарам альманаха быў. Таму ў нас не толькі “турэмны раман”, але і перапіска выдавецкая”.

Апрача пісьмаў, Аляксандр Фядута піша у турме ўспаміны. Ужо гатова 7 сшыткаў, дадала Марына.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі