Аляхно не пройдзе нават у фінал “Еўрабачання” – чытачы газеты "Рэспубліка"

Прадстаўнік Беларусі на “Еўрабачанні-2008” Руслан Аляхно не пройдзе нават у фінал міжнароднага песеннага конкурсу. Такое меркаванне выказалі 53% чытачоў урадавай газеты “Рэспубліка”, якія прынялі ўдзел у галасаванні на сайце выдання. 16% чытачоў лічаць, што Аляхно патрапіць у фінал, але яму там нічога “не свеціць”. Толькі 11% мяркуюць, што спявак увойдзе ў дзесятку лепшых выканаўцаў, 2% вераць, што ён будзе ў пяцёрцы. За тое, што Аляхно пераможа, выказаліся 4% удзельнікаў галасавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі