Вы тут

Алімпійскія гульні ў Токіа пройдуць без гледачоў з-за мяжы

Алімпіяда-2021 у Токіа / Reuters

Летнія Алімпійскія гульні ў Токіа, якія праз пандэмію каранавіруса былі перанесеныя з 2020 на 2021 год, пройдуць без гледачоў з-за мяжы. Такое рашэнне прынялі арганізатары Алімпіяды.

Пытанне аб тым, ці мусіць Японія адкрыць межы для спартыўных заўзятараў, дыскутавалася апошнія некалькі месяцаў. Разглядаўся варыянт з вакцынацыяй гледачоў. Але ў выніку ўлады Японіі прынялі непапулярнае і цяжкае як у маральным, так і ў камерцыйным плане рашэнне — гульні пройдуць без гледачоў з-за мяжы.

Заўзятарам, якія ўжо купілі квіткі на спаборніцтвы, вернуць грошы.

Даты правядзення Алімпіяды-2021, агучаныя раней, не змяняюцца. Гульні пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.