Алімпіяда: Кацярына Карстэн выйграла бронзавы медаль

16 жніўня ў алімпійскай праграме акадэмічнага веславання адбыўся фінальны заезд лодак-адзіночак. Беларуская спартоўка Кацярына Карстэн стала бронзавай прызёркай. Яна пераадолела 2000 м за 7 хвіл. 23,98 сек., прайграўшы пераможцы 1,64 сек. Алімпійскай чэмпіёнкай стала Румяна Нейкава з Балгарыі. Срэбраны медаль выйграла амерыканка Мішэль Гуэрэт.

"Бронза" Кацярыны Карстэн стала пятым медалём, заваяваным беларускімі спартоўцамі на Гульнях-2008.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі