Альфер: Толькі адзін парламент у Беларусі адбыў цалкам свой тэрмін

Альфер: Толькі адзін парламент у Беларусі адбыў цалкам свой тэрмін

13 верасня стала вядома, што парламенцкія або прэзідэнцкія выбары ў Беларусі могуць адбыцца датэрмінова — не ў 2020 годзе, а, напрыклад, увосень 2019-га. Пра гэта распавяла кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Але скарачэнне тэрміну паўнамоцтваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ці кіраўніка краіны не зусім адпавядае Канстытуцыі. Пра гэта ў гутарцы з Еўрарадыё заявіў эксперт у выбарчым заканадаўстве Сяргей Альфер.

Сяргей Альфер: “Выбары можна праводзіць датэрмінова — няма ніякіх праблем. А вось калі паўнамоцтва выбранага органа працягвалася менш, чым прапісана ў Канстытуцыі, то гэта парушэнне Канстытуцыі. Але ж у нас на Канстытуцыю ніхто не глядзіць, і ў нас парламент кожны раз абіраюць крыху раней. Толькі апошні набыў паўнамоцтвы пасля таго, як папярэдні выбраў свой тэрмін цалкам. І прэзідэнт абіраўся раней. Таму можна сказаць, што і тут праблем са своеасаблівым выкарыстаннем заканадаўства няма”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі