Алейнікаў будзе трэніраваць аматарскі футбольны клуб 6-га дывізіёну Італіі

Сяргей Алейнікаў працягне сваю трэнерскую кар’еру ў Італіі. У жніўні ён пачне працу з аматарскім клубам «Крас», які выступае ў шостым дывізіёне Італіі. Клуб мае базу ў горадзе Апічын ў дзесяці хвілінах язды ад Трыеста. За «Крас» будзе выступаць і 16-гадовы сын Алейнікава Артур, які займаецца ў футбольнай школе Лечча.

Алейнікаў падпісаў кантракт на год, перад ім пастаўленая задача вывесці аматарскі клуб за адзін сезон у пяты дывізіён.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі