Алесю Лагвінцу не далі стаць кандыдатам у дэпутаты (фота)

Алесю Лагвінцу не далі стаць кандыдатам у дэпутаты (фота)

Мінскі гарадскі выбаркам не задаволіў скаргу Алеся Лагвінца на нерэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Скарга палітыка разглядалася на пасяджэнні 17 жніўня.

Гарадская выбарчая камісія не знайшла доказаў таго, што Лагвінцу неправамоцна адмовілі ў рэгістрацыі. Чальцы камісіі спаслаліся на тое, што падчас збору подпісаў забаронена раздаваць выбарцам любую друкаваную прадукцыю. Тым часам Лагвінец не адмаўляў, што адбывалася раздача газеты "Народная Воля". Камісія спаслалася на гэтае палажэнне закона.

Пытанне подкупу выбарцаў (у гэтым Лагвінца вінавацілі ў сувязі з раздачай газеты) на пасяджэнні не разглядалася.

Алесю Лагвінцу не далі стаць кандыдатам у дэпутаты (фота)
Фота Змітра Лукашука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі