Алена Зяленская: ніхто ў мяне мужа не забярэ, нават вайна

Алена Зяленская / Keystone Press Agency / Global Look Press  
Алена Зяленская / Keystone Press Agency / Global Look Press  

Першая лэдзі Украіны Алена Зяленская ўпершыню расказала, як для яе пачалася вайна. Яна прачнулася ад выбухаў за акном. Яе мужа, прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, ужо не было ў пакоі. Пра гэта першая лэдзі расказала ў інтэрв'ю ўкраінскаму тэлеканалу ICTV.

— Я пайшла ў суседні пакой, знайшла яго, ён ужо быў апрануты, у касцюме, але без гальштука. Я спыталася ў яго, што адбываецца. Ён сказаў толькі — “Пачалося”, — цытуе першую лэдзі ВВС.

Пасля гэтага Алена Зяленская працяглы час не бачыла свайго мужа.

— Сям'я, як і ўсе ўкраінскія сем'і цяпер, падзелена, — кажа Зяленская.

— У вас мужа забралі, — дадае вядоўца.

— Ніхто ў мяне мужа не забярэ, нават вайна, — адказвае першая лэдзі Украіны. — Але так, ён жыве на працы, мы яго амаль не бачым. Два з паловай месяца зусім не бачыліся, мелі зносіны толькі па тэлефоне. Цяпер у нас было некалькі магчымасцяў пабачыцца.

Зяленская падзякавала арганізатарам інтэрв'ю за тое, што далі ёй магчымасць правесці час з мужам — хаця б у эфіры тэлеканала.

— Спатканне ў эфіры, — пажартаваў Зяленскі.

Гэта ўсяго другі раз з пачатку вайны, калі прэзідэнта і першую лэдзі бачылі разам, піша ВВС. Раней месцазнаходжанне Зяленскай хавалася з меркаванняў бяспекі. Упершыню з пачатку войны яе сфатаграфавалі у траўні разам з першай лэдзі ЗША Джыл Байдэн, якая прыехала ва Украіну з гуманітарнай місіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі