Алег Трусаў: ТБМ выключылі са спісу "ільготнікаў" яшчэ сем гадоў таму

15 студзеня ў інтэрнэце з'явіліся звесткі, што шэраг грамадскіх арганізацыяў пазбаўленыя ільготаў па арэндзе памяшканняў. У спісе з 451 арганізацыі засталося толькі 195. Сярод выключаных са спісу называліся Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Беларускі фонд SOS — Дзіцячая вёска, РГА "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” ды іншыя.



Тым часам у каментары Еўрарадыё старшыня ТБМ Алег Трусаў нагадаў, што гэтая грамадская арганізацыя выключаная са спісу яшчэ 7 гадоў таму. Але за розгалас у СМІ Трусаў удзячны — кажа, што пасля гэтага ў арганізацыю панеслі ахвяраванні.



Трусаў: "Мы зараз плацім за арэнду штомесяц 9 мільёнаў 801 тысячу рублёў. Гэта толькі за арэнду плацім. Плюс яшчэ два мільёны — камунальныя, электрычнасць, тэлефон, інтэрнэт. І дзякуючы журналістам і ўсім людзям у нас зараз 40 мільёнаў — значыць, мы жывем на тры месяцы наперад".



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі