Алег Скрыпка перакласіфікаваўся ў ды-джэя.

Пачынаючы з лютага ў Кіеве пройдуць некалькі этна-дыска-вечарынаў, якія праводзяцца ў межах міжнароднага фэста "Країна Мрій".

Першая з іх адбудзецца 2 лютага ў памяшканні Культурна-мастацкага цэнтру Кіева-Магілянскай Акадэміі. Традыцыйная культурнаастацкая акцыя носіць танцавальны характар - але і з абавязковым захоўваннем этнічнай ідэі.


Як і раней, за рэжысуру ды музычнае напаўненне вечарынаў адказвае ініцыятар фестывалю Алег Скрыпка. А яго пачуццю густу, упэўнены, можна верыць. Да таго ж, сёлета ён выступіць у ролі дыджэя, і абяцае, што вымусіць танцаваць усіх ад малога да вялікага.


Таксама ў праграме вечарынак - жывая музыка ад гурта "Очеретяний кіт" ды майстэрня народных танцаў. Новаўвядзеннем этна-дзеі стануць спецыяльныя тарыфы на ўваход у залежнасці ад этнічнага касцюму, напрыклад, калі вопратка будзе поўнай, то ўваход бясплатны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі