Вы тут

Актрыса Вольга Няфёдава адкрывала алкагольную краму ў Маладзечне

Вольга Няфёдава і Тамара Міронава на адкрыцці алкагольнай крамы ў Маладзечне / "Вконтакте" ГЦ "Спутнік"

Мастацкая кіраўніца Купалаўскага тэатру, актрыса Вольга Няфёдава выступіла на адкрыцці алкагольнай крамы "Белмытнясэрвіс" у Маладзечне. Разам з калегай Тамарай Міронавай яна сыграла ўрывак са спектаклю "Паўлінка". Пра гэта паведамляе "Наша Ніва".

І Няфёдава, і Міронава не далучыліся да сваіх калег, якія ў жніўні 2020 года на знак пратэсту супраць гварту сілавікоў у дачыненні да мірных грамадзян і звальнення дырэктара тэатра Паўла Латушкі, зладзілі дэмарш і пакінулі тэатр. Няфёдава ні раз крытыкавала калег за іх рашэнне, а яшчэ плакала перад Аляксандрам Лукашэнкам, назваўшы яго малайцом.

Праз некалькі месяцаў пасля гэтага яе прызначылі мастацкай кіраўніцай тэатра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.