Агучаныя склады жаночых тэнісных зборных на матч Беларусь — Славакія

Агучаныя склады жаночых тэнісных зборных на матч Беларусь — Славакія

Агучаныя склады жаночых тэнісных зборных на матч Беларусь — Славакія. Ён пройдзе ў Мінску на “Чыжоўка-Арэне” 21-22 красавіка. Тэнісісткі пазмагаюцца за права застацца ў элітным дывізіёне Кубка Федэрацыі.

Як інфармуе БЕЛТА, у беларускай камандзе згуляюць Аляксандра Сасновіч, Арына Сабаленка, Вера Лапко і Лідзія Марозава (капітан — Таццяна Пучак), у славацкай камандзе — Вікторыя Кужмава, Яна Чэпелава, Анна Караліна Шмідлава і Рэбека Шрамкава (капітан — Мацей Ліптак). Варта адзначыць, што беларускі ў такіх складах зборных больш рэйтынгавыя. Лідары славацкай каманды Магдалена Рыбарыкава (17-я ракетка свету) і Дамініка Цыбулкава (33-я) ў Мінск не прыедуць.

Тым часам Арына Сабаленка (на здымку другая справа) выйшла ў 2-гі раўнд тэніснага турніру ў швейцарскім Лугана. Яна абыграла ў трох сэтах больш рэйтынгавую румынскую тэнісістку Міхаэлу Бузарнэску — 5:7, 6:3, 6:2. Паядынак працягваўся 2 гадзіны 25 хвілін. На сённяшні дзень Сабаленка — 61-я ракетка свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі