Афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі за 2015 год вырасла ўдвая
![Афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі за 2015 год вырасла ўдвая](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/biespracouje-2601.jpg.webp?itok=j6QU6nDV)
На канец 2015 года афіцыйна зарэгістраванымі беспрацоўнымі лічыліся 43,3 тыс. чалавек. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя дасягнуў 1% эканамічна актыўнага насельніцтва, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
У снежні 2015 года ў эканоміцы краіны было занята 4 млн 470 тыс. чалавек.
Год таму, напрыканцы снежня 2014-га, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных склала 24,2 тыс. чалавек. Гэта было 0,5% ад эканамічна актыўнага насельніцтва краіны. Такая ж прапорцыя была зафіксаваная і напрыканцы 2013 года.
Такім чынам, за год узровень афіцыйнага беспрацоўя вырас у два разы.