Вы тут

Адзінаццацікласнік даказаў зліў на рэспубліканскай алімпіядзе па геаграфіі

Ігнат Ільюшонак / TUT.by

Міністэрства адукацыі звярнулася ў Генпракуратуру з нагоды парушэнняў у правядзенні рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі, піша TUT.by.

Падставай стала паведамленне адзінаццацікласніка з Ліды Ігната Ільюшонка пра "зліў" заданняў. Звесткі хлопца пацвердзіла міністэрская праверка.

Школьнік ужо шэсць гадоў удзельнічае ў алімпіядах па геаграфіі. Ён неаднаразова заўважаў, што некаторыя ўдзельнікі ведаюць адказы спаборніцтва яшчэ да яго пачатку. А сёлета сам Ігнат, па яго словах, атрымаў заданні на заключны, чацвёрты этап алімпіяды за некалькі тыдняў да турніру. Пра ўцечку інфармацыі ён паведаміў у Мінадукацыі і парталу TUT.by: ён даслаў заданні ў дзень пачатку алімпіяды.

Міністэрства запатрабавала ад устаноў адукацыі і ўпраўленняў адукацыі звольніць асобаў, датычных да ўцечкі. Вынікі школьнікаў, пра якіх вядома, што яны карысталіся "злітымі" заданнямі, ануляваныя. Спіс пераможцаў алімпіяды будзе перагледжаны. 

А таксама ведамства звярнулася ў Генпракуратуру.