"Адсоткаў 70 не будзе працаваць па спецыяльнасці": пра патрэбу размеркавання

Студэнты ў аўдыторыі / Белстат

Студэнты ў аўдыторыі / Белстат

Улады Беларусі раз-пораз вяртаюцца да пытання размеркавання пасля каледжаў і ВНУ. Не так даўно Наталля Качанава заявіла, што перад Мінадукацыі пастаўлена задача размяркоўваць не толькі "бюджэтнікаў", але ўвогуле ўсіх — нават "платнікаў". А міністр адукацыі Андрэй Іванец распавёў, што цяпер пры размеркаванні выпускнікоў будзе ўлічвацца "ўдзел у грамадскім жыцці і ўклад у развіццё" ўстановы. Гэта значыць, актыўнічаў, быў у БРСМе, хадзіў на праўладныя мерапрыемствы — застанешся працаваць у Мінску. Не — паедзеш "падымаць" вёску ці ў райцэнтр на бесперспектыўнае прадпрыемства.

Пакуль выпускнік мусіць адпрацоўваць сваё навучанне цягам двух гадоў. Хаця ходзяць размовы, што тэрмін могуць павялічыць да пяці гадоў.

Выданне "Першы рэгіён" спытала жыхароў Ганцавіч пра тое, ці справядліва адпраўляць моладзь на абавязковую адпрацоўку.

Меркаванні падзяліліся. Большасць лічыць, што моладзь абавязаная адпрацоўваць там, куды пашлюць ці дзе прапануюць, а то перыферыя застанецца без спецыялістаў. І да таго ж "дзяржава ж на нас грошы траціць"! Іншыя перакананыя, што нельга сілком прымушаць маладых людзей рабіць тое, што яны не хочуць.

"Адсоткаў 70 не будзе працаваць па спецыяльнасці, — кажа адзін з апытаных, сын якога сёлета скончыў школу. — Не толькі ў сельскай гаспадарцы, але і ў іншых сферах, у той жа медыцыне — адпрацоўваюць і сыходзяць. Шукаюць цёплае месца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі