Аднавіліся перамовы з сектантамі ў Пензенскай вобласці

Аднавіўся працэс перамоў з сектантамі, якія чакаюць канца свету ў зямлянцы ў Пензенскай вобласці Расіі. Пра гэта паведаміў віце-губернатар вобласці Алег Мельнічэнка.
Нагадаем, з лістапада мінулага года 35 чалавек замуравалі сябе ў зямлянцы ў чаканні канца свету. Сярод іх было каля 12 беларусаў.

Учора ў выніку перамоў з зямлянкі на паверхню добраахвотна выйшлі сем сектантаў. Адна з іх — грамадзянка Беларусі. Раней яны заяўлялі, што выйдуць з зямлянкі 27 красавіка — на Вялікдзень.

“Інтэрфакс”