Аднадзённы заробак забіраюць у якасці ўдзелу ў суботніку

У пасёлку Копысь Аршанскага раёна група настаўнікаў мясцовай школы абурыліся, што ў залік суботніка ім прыходзіцца адлічваць значныя сумы: ад 20 да 35 тысяч рублёў (аднадзённы заробак). Гэта прыстойная сума для сямейнага бюджэту ў сельскай мясцовасці. Яны напісалі скаргу па інстанцыях. Ідзе разгляд. Суботнікі па зборы сродкаў і добраўпарадкаванні вёсак у сувязі з "Дажынкамі-2008" у Оршы праведзеныя па адным у горадзе і раёне. У горадзе абвешчана яшчэ тры суботнікі.

Паведамляюць Народныя навіны Віцебску

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі