Адна з мінскіх вуліц можа атрымаць назву мовазнаўцы Сцяпана Некрашэвіча

Мінскія ўлады разгледзяць пытанне ўвекавечання ў сталічнай тапаніміцы імя навукоўца-мовазнаўцы Сцяпана Некрашэвіча (1883 - 1937). Такую прапанову накіравала ў адну з камісій Мінгарвыканкаму Таварыства беларускай мовы. Некрашэвіч быў першым кіраўніком Інстытута беларускай культуры, віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук БССР. У гады сталіншчыны ён быў рэпрэсаваны.

ТБМ спадзяецца, што імя Сцяпана Некрашэвіча будзе ўшанаванае да 125-годдзя з дня яго народзінаў. Дарэчы, Міністэрства сувязі ўключыла ў план 2008 года выпуск філатэлістычнай прадукцыі, прысвечанай Некрашэвічу.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі