Адна з букмекерскіх кантор аб'явіла пра выйгрыш з рэкордным каэфіцыентам

Адна з беларускіх букмекерскіх кантор аб'явіла пра выйгрыш з рэкордным каэфіцыентам.
Невядомы гулец зрабіў удалую стаўку. Ён паставіў 1 тысячу рублёў на экспрэс з выніковым каэфіцыентам 209.856 з 14 матчаў і выйграў.

Гэта былі адборачныя гульні чэмпіянату свету па футболе. Шчасліўчык угадаў нават такія нечаканыя вынікі, якія былі зафіксаваныя ў матчах паміж зборнымі Фінляндыі і Нямеччыны (3:3), Партугаліі і Даніі (2:3), Харватыя - Англія - 1:4. Больш прадказальнай была перамога беларусаў над Андорай (3:1).

У выніку, шчаслівы выйгрыш склаў 210 тысяч рублёў. Можна ўявіць, колькі б атрымаў гулец, калі б паставіў 10 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі