Адміністрацыя Пуціна завезла з Еўрасаюза больш за 1 млн бутэлек віна

Як інфармуе РБК, ФГУП "Прадпрыемства па пастаўках прадукцыі", якое знаходзіцца ў падпарадкаванні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Расіі, стала буйным імпарцёрам вінаў з краін Еўрасаюза. У першай палове 2014 прадпрыемства ўвезла ў Расію 1 млн 53 тысячы бутэлек віна. Гэта на 26,26% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Больш за ўсё было імпартавана французскіх і нямецкіх вінаў. З Францыі было ўвезена 366 тысяч л. Пастаўкі з Нямеччыны склалі больш за 220 тысяч л.

Прэс-сакратар Кіраўніцтва справамі прэзідэнта РФ Віктар Хрэкаў кажа, што ўвесь алкаголь, які закупляецца ФГУП ППП, трапляе ў камерцыйнае абарачэнне.

Нагадаем, што алкаголь з краінаў Еўрасаюза таксама трапіў пад санкцыі, якія на мінулым тыдні ўвёў Уладзімір Пуцін.

Фота — РБК