Адкрыццё станцыі метро "Малінаўка" адклалі на паўгода

Пра гэта паведаміў ў сераду на прэс-канферэнцыі старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, перадае агенцтва "Мінск-Навіны".



Прычынай пераносу называюцца дрэнныя грунтавыя ўмовы і багаты водапраток па трасе праходкі перагонных тунэляў. Таму будаўнічыя працы не ўдалося завяршыць у прызначаны тэрмін. Цяпер на гэты аб'ект плануецца перакінуць дадатковыя сілы: арматуршчыкаў, зваршчыкаў, маналітчыкаў.



Што да будаўніцтва трэцяй лініі метро, то пачаць раскопкі для першай станцыі, па словах Ладуцькі, плануецца ў другім паўгоддзі 2014 года. Пакуль жа ідзе інжынерная падрыхтоўка будаўніцтва трэцяй лініі. Таксама пачаліся працы па адсяленні жыхароў з дамоў, якія пойдуць пад знос падчас будаўніцтва новых станцый метро.



Фота — minsknews.by