Вы тут

Адчуць сябе затрыманым у Беларусі: гутарым пра перформанс Ігара Шугалеева

Момант з перформансу / marinadashuk.art/body

На знак пратэсту супраць рэпрэсій, дыктатуры, страху і стрэсу беларускі акцёр і перформер Ігар Шугалееў стварыў перформанс “375 0908 2334. The body you are calling is currently not available”. Гэта свайго роду запрашэнне адчуць сябе затрыманым у Беларусі, фізічна перажыць бяспраўе, праз якое прайшло больш за 40 тысяч беларусаў і працягваюць праходзіць штодзень.

Праект таксама створаны, каб сабраць фінансавую дапамогу ахвярам гвалту і рэпрэсій у Беларусі праз дабрачынны фонд “ХУМАНОШ”.

Чаму ў наш час немагчыма быць абыякавым і да чаго вядзе гэтая абыякавасць, што рабіць з пачуццём віны за вымушаную эміграцыю, як стаць удзельнікам перформанса і фізічна адчуць боль, з якім сутыкнуліся тысячы беларусаў у засценках Акрэсціна? Пра гэта ды іншае гаворым з Ігарам Шугалеевым і тэатральнай прадзюсаркай Марынай Дашук

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.