Адбыўся другі фестываль “Жывы Гук ON-line” (фотарэпартаж)

Нягледзячы на тое, што прыйшлося перанесці дзейства з "лесвіцы"якая усім спадабалася і летняй веранды “дворыку ЦДА” у больш цеснае памяшканне клуба “Т-34”, канцэрт усё ж адбыўся. Адбыўся не толькі на ўсеагульную радасць, на жаль сотняў маладых людзей, якія хацелі ў той вечар наведаць мерапрыемства. Тым не менш, тое, што адбывалася ўсярэдзіне “Т-34”, безумоўна нагадвала першы фэст: унікальная атмасфера жывога канцэрту і сяброўскай тусоўкі, якая, шчыльна напакаваўшыся ў залу, перамяшчалася то на вуліцу (перакурыць і падзяліцца ўражаннямі), то вярталася пасля невялікага перапынку да сцэны, каб пачуць выступ новай каманды.

Другі “Жывы Гук ON-line” і ў гэты раз выбраў па выніках кастынгу даволі паспяховыя і цікавыя гурты: Remissia, Batiskaf, Esprit, “зорак” мінулага фэсту МУТНАЕВОКА і хэдлайнер з Магілёва MAUZER.

Колькасць жадаючых патрапіць у клуб “Т-34” не памяншалася нават да канца мерапрыемства. Але да таго часу дзейства “Жывы Гук ON-line”, вырваўшыся са сцен невялікага памяшкання, ужо даўно захапіла ўсіх, хто гутарыў з сябрамі на вуліцы. Проста патусавацца падыходзілі новыя ўдзельнікі, а адмыслова выдадзеныя ахоўнікам “Т-34” лісточкі запаўняліся прозвішчамі і электроннымі адрасамі жадаючых забраніраваць квіток на наступны фэст. Дарэчы, трэці “Жывы Гук ON-line” не прымусіць сябе доўга чакаць і адбудзецца ўжо на працягу бліжэйшага месяца.
[Image]

Чакаючы сваёй чаргі выступіць, музыкі MAUZER “здзяйснялі стыкоўкі і разстыкоўкі”
[Image]

[Image]
Адкрыты гуртом MAUZER чэмпіянат па гандболе
[Image]
Арганізатар фестывалю Піт Паўлаў
[Image]

[Image]
Remissia
[Image]
У перапынках паміж выступамі гуртоў можна было нават прыкарнуць
[Image]
Batiskaf
[Image]

[Image]

[Image]

[Image]

[Image]
У пэўны момант фэст ўсё ж вырвауся за межы “Т-34”
[Image]

[Image]
Маша з Esprit ракачала “Т-34” забойным выкананнем “Zombie” The Cranberries
[Image]

[Image]
Тэлевядучая і музыка Каця Пытлева
[Image]

[Image]
"Зоркі" "Жывы Гук ON-line" — МУТНАЕВОКА
[Image]
MAUZER парваў усе магчымыя струны, “заднікі”, ды і наогул усю залу
[Image]

[Image]

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі