Ад віл да сціплых офісаў: дзе жывуць беларускія дыпламаты

Азнаёміліся з дыппрадстаўніцтвамі, ад якіх амбасадарам, магчыма, давядзецца пазбавіцца / mixnews.lv
Азнаёміліся з дыппрадстаўніцтвамі, ад якіх амбасадарам, магчыма, давядзецца пазбавіцца / mixnews.lv

Аляксандр Лукашэнка даручыў перагледзець колькасць супрацоўнікаў беларускіх дыппрадстаўніцтваў у краінах Еўропы. Амбасады там, на думку кіраўніка дзяржавы, можна скараціць да адной двухпакаёвай кватэры — для амбасадара і яго памочніка.

"Навошта нам там трымаць кучу дыпламатаў, калі мы наогул з імі не гандлюем, а палітычныя адносіны, дыпламатыя, яна не проста адсутнічае, яна на шкоду дзяржаве", — заявіў Лукашэнка 20 ліпеня на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі.

Што цяпер з сябе ўяўляюць амбасады Беларусі ў еўрапейскіх сталіцах? Еўрарадыё азнаёмілася з дыппрадстаўніцтвамі, ад якіх амбасадарам, магчыма, давядзецца пазбавіцца.

Германія

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

У Берліне дыппрадстаўніцтва Беларусі размяшчаецца ў дзвюх двухпавярховых вілах, пабудаваных у другой палове ХІХ стагоддзя, якія лічацца помнікамі гісторыі.

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

Латвія

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

У Рызе комплекс амбасады Беларусі таксама складаецца з двух будынкаў. Яны знаходзяцца ў так званым Маскоўскім фарштаце — гістарычным раёне з няпростым лёсам. Тут з пачатку XVII стагоддзя сяліліся ў асноўным рускія купцы. Праўда, пазней рускую дыяспару змяніла яўрэйская, якую амаль цалкам знішчылі ў гады Другой сусветнай вайны. Менавіта тут знаходзілася Рыжскае гета.

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

Літва

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

У Вільні амбасадзе Беларусі належыць толькі адзін будынак — затое які! Гэта раскошная віла пачатку XX стагоддзя, якая ў савецкі час выкарыстоўвалася пад дзіцячы сад.

Эстонія 

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

Амбасадару Рэспублікі Беларусь у Эстоніі Вячаславу Качанаву магчымы пераезд у двухпакаёўку разам з памочнікам не павінен стварыць праблем: амбасада нашай краіны ў Таліне не мае асобнага будынка, а знаходзіцца ў звычайным адміністрацыйным пяціпавярховіку.

Вялікабрытанія

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

Амбасада Беларусі ў Лондане знаходзіцца ў адным чатырохпавярховым будынку з дыппрадстаўніцтвамі Манголіі і Азербайджана. У цеснаце, ды не ў крыўдзе: у крокавай даступнасці Гайд-парк і Кенсінгтонскі палац!

Францыя

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

Сціпла і з густам размясцілася беларуская амбасада ў Парыжы, дзе ёй належыць чатырохпавярховы будынак на бульвары Сюшэ ля Булонскага лесу.

Бельгія

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

Амбасада Беларусі ў Бруселі знаходзіцца ў маляўнічым будынку 1928 года.

Польшча 

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

Ад прадстаўнікоў дыяспары, якія пратэстуюць, супрацоўнікі беларускай амбасады ў Польшчы хаваюцца ў сучасным будынку ў паўднёвай частцы Варшавы.

Фінляндыя

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

У Хельсінках супрацоўнікі амбасады суседнічаюць у адміністрацыйным будынку з калегамі з ПАР.

Швецыя

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

А ў Стакгольме нават карты Google саромеюцца цалкам паказваць сціплае дыппрадстаўніцтва Беларусі.

Сербія 

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

Вельмі цікавы будынак належыць Беларусі ў Бялградзе. Вылучаецца на фоне новабудоўляў.

Аўстрыя

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

Усе таямніцы амбасадара Беларусі ў Вене хаваюцца за дрэвамі, якія не дазваляюць разгледзець асобны будынак дыппрадстаўніцтва.

Італія

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

Пальма на тэрыторыі дыппрадстаўніцтва Беларусі ў Рыме не дае амбасадару забыцца, што радзіма знаходзіцца так далёка.

Іспанія

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

У Мадрыдзе амбасада Беларусі — адзін з офісаў у адміністрацыйным будынку.

Чэхія

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

У Празе амбасада наогул знаходзіцца на нешматлюднай ускраіне горада.

Славакія

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

Аналагічная сітуацыя і ў Браціславе.

Швейцарыя

От вилл до скромных офисов: где обитают белорусские дипломаты

А амбасаду ў Берне з гэтага ракурсу можна зблытаць з дамком сціплага чыноўніка з Драздоў.

***

Што да ўсяго свету, то Беларусь мае свае прадстаўніцтвы больш чым у 50 краінах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі