Ад смаргонскіх гімназістаў патрабуюць e-mail
Днямі вучні адной са смаргонскіх гімназій атрымалі
загад ад класных кіраўнікоў
паведаміць свой адрас электроннай пошты, паведамляе наш карэспандэнт Зміцер Панямонаў.
Паводле слоў
настаўнікаў, гэта
неабходна адміністрацыі школы дзеля таго, каб мець магчымасць звязацца з вучнямі
ў любы час. На пытанне вучняў,
чым электронная пошта лепш мабільнага тэлефона, адказу класныя кіраўнікі
не далі.
Як стала вядома, гэта адзіная гімназія, дзе для сувязі настаўнікаў
з вучнямі ад апошніх запатрабавалі электронную адрэсу.
Дарэчы, гэта менавіта
тая гімназія, двое вучняў адзінаццатага
класа якой мелі праблемы з інспекцыяй па справах непаўналетніх
пасля таго, як стаў вядомы іх удзел у агітацыйнай
кампаніі лідэра мясцовай філіі партыі БНФ падчас выбараў
у мясцовыя саветы.